BE RU EN

Мінабароны: Беларусь захавае курс на стратэгічнае вайсковае супрацоўніцтва з РФ

  • 21.02.2019, 15:19

Менск і Масква далей будуць каардынаваць свае дзеянні ў вайсковай сферы.

Міністэрства абароны Беларусі ў чацвер правяло брыфінг з вайсковым аташэ замежных дзяржаў, пацвердзіла стратэгічны курс на партнёрства з Расеяй, паведамілі ў прэс-службе ўстановы, паведамляе "Інтэрфакс".

"У рамках тэмы брыфінгу "Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. Сучасны этап развіцця "прысутным даведзены асноўны змест ўдакладненай Канцэпцыі міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва на 2019 - 2023 гады, у рамках якой пацверджаны стратэгічны курс на партнёрства з Расеяй", - адзначылі ў прэс-службе.

Вайсковыя аташэ таксама былі праінфармаваныя, што Беларусь "захоўвае накіраванасць на высокі ўзровень стасункаў з краінамі-чальцамі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, Кітайскай Народнай Рэспублікай і дзяржавамі-удзельніцамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў".

Паводле інфармацыі Мінабароны, брыфінг правёў начальнік дэпартамента міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва Міністэрства абароны - памочнік міністра абароны ў пытаннях міжнароднага вайсковага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў з вайсковымі аташэ з 28 краін, акрэдытаванымі пры міністэрстве абароны рэспублікі.

Апошнія навіны