BE RU EN

МНС і сіноптыкі папярэджваюць пра моцныя парывы ветру

  • 21.02.2019, 12:07

Спецыялісты далі рэкамендацыі, як паводзіць сябе ў такое надвор'е.

У чацвер у Беларусі чакаюцца парывы ветру да 15-18 метраў на секунду. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на Белгідрамет Мінпрыроды і МНС.

«Сёння, 21 лютага, цягам дня на ўсходняй палове Беларусі захаваецца паўночна-заходні вецер парывамі да 15-18 м/с. У Менску парывы ветру да 14 м/с», - гаворыцца ў паведамленні.

Шквалісты вецер небяспечны магчымымі пашкоджаннямі і абрывамі ліній сувязі і электраперадачы; адключэннем электрычных падстанцый, электраэнэргіі ў населеных пунктах; пашкоджаннем і абвальваннем слаба умацаваных канструкцый, дахаў будынкаў; падзеннем дрэў.

МНС пры моцным ветры рэкамендуе:

- прыбярыце гаспадарчыя рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду вашаму жытлу;

- машыну пастаўце ў гараж, пры адсутнасці гаража аўто варта паркаваць удалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый;

- знаходзячыся на дварэ, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;

- пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Апошнія навіны