BE RU EN

«Пуцін і мафія»

  • 21.02.2019, 10:55

У Нямеччыне на грамадска-прававым тэлеканале пакажуць фільмы пра кіраўніка РФ.

У Нямеччыне знялі тры дакументальныя фільмы пра прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна - «Пуцін і мафія», «Пуцінскія найміты - спецпадраздзяленні ў Расеі» і «Новая халодная вайна - больш ядзернай зброі для Еўропы», іх пакажуць на грамадска-прававым тэлеканале ZDFinfo. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.

Фільм «Пуцін і мафія» рэжысёра Нікаласа Тонева і журналісткі Анастасіі Кірыленкі распавядае аб меркаваных сувязях Пуціна з мафіёзнымі групоўкамі і быў ужо паказаны ў шэрагу еўрапейскіх краін, у тым ліку Швэйцарыі, Даніі, Эстоніі, Польшчы і Нідэрландах. Аўтары пагутарылі з бізнэсоўцамі ды іншымі людзьмі, якія так ці інакш маюць дачыненне да «мафіёзных кантактаў» Пуціна, і паспрабавалі даведацца, як крымінальныя схемы замацаваліся ў сістэму ўлады.

У фільме «Пуцінскія найміты - спецпадраздзяленні ў Расеі» распавядаюць пра АМАП - «адно з найважнейшых і найлепшым чынам узброеным падраздзяленняў пуцінскага «асабістага войска», як гаворыцца ў апісанні на сайце ZDF. Аўтары рэпартажу суправаджалі байцоў АМАПу на трэніроўках і аперацыях.

Трэці фільм быў упершыню паказаны на ZDF у пачатку лютага, ён прысвечаны тэме ядзерных узбраенняў у Еўропе. Аўтар і прадусар Андрэас Орт пагутарыў з вайсковымі экспэртамі з Францыі, Расеі, Нямеччыны ды ЗША і распавядае, дарэчы, пра тое, якія ракеты плануюць размясціць у Еўропе РФ і Злучаныя Штаты.

Апошнія навіны