BE RU EN

У Беларусі зноў даражэе бензін

  • 20.02.2019, 21:18

У Беларусі з 21 лютага змяняюцца раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва.

Пра гэта паведамляе прэс-служба «Белнафтахіма».

З 21 лютага на аўтазаправачных станцыях кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1,44, АІ-95-К5-Еўра – 1,55, АІ-98-К5-Еўра – 1,76, ДП – 1,55 рубля.

Чарговае павышэнне коштаў на бензін звязалі з падаражэннем нафты.

«У лютым 2019 года кошт нафты дэманструе стабільны рост. За першыя два тыдні лютага сярэдні кошт нафты вырас да $62,6, а паводле звестак на 20 лютага кошт нафты наблізіўся да $ 66 за бараль», – адзначылі ў «Белнафтахіме».

Апошнія навіны