BE RU EN

Шэнгенскія візы для беларусаў падаражэюць да 80 еўраў

  • 20.02.2019, 17:27

Еўразвяз змяніў візавы кодэкс.

Рада Еўропы апублікавала папярэднюю пастанову пра змены ў візавым кодэксе. Дакумент прадугледжвае павышэнне збору для атрымання шэнгенскай візы з 60 да 80 еўраў, паведамляе «Радыё Свабода».

Якія змены прадугледжвае візавы кодэкс?

- Аплату за візы павялічылі да 80 еўрў. Сума візавага збору можа быць зніжаная, калі паміж Еўразвязам і дзяржавай ёсць пагадненне аб рэадмісіі.

Рэадмісія - абавязацельства краіны прымаць сваіх грамадзян, дэпартаваных з іншай дзяржавы, і замежнікаў, якія праз тэрыторыю краіны нелегальна трапляюць на чужую тэрыторыю

- Атрымаць візу можна будзе за 15 дзён - паўгода да паездкі.

- Запаўняць і падаваць бланк заяўкі можна будзе ў электронным выглядзе.

- Для падарожнікаў са станоўчай гісторыяй ранейшых віз, тэрмін наступнай будуць паступова павялічваць на 1-5 гадоў.

Амбасадары ЕЗ узгаднілі падаўжэнне індывідуальных санкцый супраць Расеі

Апошнія навіны