BE RU EN

Два высокапастаўленыя следчыя СК у эканамічных справах пазбавіліся пасад

  • 20.02.2019, 17:06

Адзін з іх вёў «справу прафзвязаў» супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

На мінулым тыдні сваю пасаду пакінуў начальнік аддзела расследавання злачынстваў у сферы эканомікі Управы СК горада Менску палкоўнік Ілля Валозін і ягоны калега, супрацоўнік Цэнтральнага апарата Следчага камітэта Андрэй Качура, паведамілі tut.by дзве не звязаныя адна з адной крыніцы.

Паводле інфармацыі суразмоўцы журналістаў, Андрэй Качура, на днях звольнены з праваахоўных органаў, праходзіць у якасці падазраванага ў крымінальнай справе.

Аб прычынах адстаўкі Іллі Валозіна афіцыйна не паведамляецца. Ягоны аддзел займаўся многімі гучнымі эканамічнымі справамі - ад справы Віталя Арбузава і групы кампаній Fenox да другой справы Аляксандра Мураўёва і справы лідараў прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

У Следчым камітэце ад каментароў у кадравых пытаннях адмовіліся.

Апошнія навіны