BE RU EN

Цёплы люты: пабіты тэмпературны рэкорд амаль 70-гадовай даўніны

  • 20.02.2019, 15:20

Але ў другой палове абяцаюць пахаладанне.

Цяперашні канец лютага больш падобны на канец сакавіка, і звесткі сіноптыкаў гэта толькі пацвярджаюць, піша kp.by.

У аўторак, 19 лютага, адразу два абласныя цэнтры пабілі тэмпературныя рэкорды. У Берасці ў гэты дзень максімальная тэмпература склала 12,5 градуса. Папярэдні рэкорд трымаўся аж з 1950 года і складаў 8,9. У Гародні ўчора было як раз 8,9, а ранейшы рэкорд быў пастаўлены ў 1998 годзе (7,1).

У другой палове тыдня сіноптыкі абяцаюць пахаладанне, але на выходных зноў павінна пацяплець.

Апошнія навіны