BE RU EN

Фотафакт: З якімі тварамі расейскія чыноўнікі слухалі Пуціна

  • 20.02.2019, 15:15

Кіраўнік Расеі звярнуўся да Федэральнага сходу.

«Салiдарнасць» сабрала стоп-кадры, зробленыя палітычнымі Telegram-каналамі Рунэту.

Уладзімір Пуцін запатрабаваў ад чыноўнікаў чулага стаўлення да людзей і заклікаў не паўтараць памылак мінулага. Таксама ён заклікаў да «больш цеснай каардынацыі» замежнай палітыкі і эканомікі ў «саюзнай дзяржаве».

- Уважаем за правільнае актыўна паглыбляць узаемадзеянне ў рамках «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі, у тым ліку больш цесную каардынацыю ў замежнапалітычнай сферы, у эканоміцы.

Пуцін адзначыў, што Расея разам з партнёрамі ў еўразійскай інтэграцыі прадоўжыць фармаваць агульныя рынкі і ўмацоўваць вонкавыя сувязі Еўразійскага эканамічнага саюза.

- У тым ліку трэба будзе ўвасобіць у жыццё ўжо прынятыя пастановы аб спалучэнні ЕАЭС з кітайскай ініцыятывай «Адзін пояс - адзін шлях» як пралогу да стварэння вялікага еўразійскага партнёрства.

Таксама, акрамя іншага, ён заявіў, што ЗША самі парушаюць дамову РСМД, акрамя выхаду з яе, а іншыя краіны ім «падрохкваюць». З ягоных слоў, многія краіны выраблялі ракеты сярэдняй і меншай далёкасці, а Расея і ЗША - не:

- Трэба было дзейнічаць сумленна, а ЗША самі парушаюць, а потым яшчэ і з дамовы выйшлі. А сатэліты амерыканцаў ім «падрохкваюць, - адзначыў Пуцін.

Што трэба ведаць пра ДРМС

Ён адзначыў, што кажа пра гэта толькі таму, што Расея вымушаная адказваць на абвінавачванні, якія гучаць у яе адрас. Таксама Пуцін заявіў, што стукацца ў зачыненыя дзверы РФ больш не будзе: «Дачакаемся, калі нашы партнёры саспеюць да раўнапраўных перамоваў». А скончыў пасланне словамі: «Мы абавязкова даможамся поспехаў».

Адзначым, што нарэзка стоп-кадраў з паслання Уладзіміра Пуціна крыху адрозніваецца ад такога агляду, зробленага падчас апошняга звароту Аляксандра Лукашэнкі да парламента. У першую чаргу - атмасферай. Беларуская версія, мяркуючы з нашых назіранняў, больш напружаная.

Апошнія навіны