BE RU EN

Нетаньяху скасаваў візіт у Маскву

  • 20.02.2019, 14:00

Скасаванне візіту звязанае з ўнутрыпалітычнай сітуацыяй у Ізраілі.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху скасаваў прызначаны на заўтра візіт у Маскву. Пра гэта паведамілі ў сераду ізраільскія СМІ. Паводле іх звестак, скасаванне візіту звязанае з ўнутрыпалітычнай сітуацыяй у Ізраілі, паведамляе «Радыё Свабода».

Рабочы візіт Нетаньяху ў Маскву павінен быў адбыцца 21 лютага.

У прэс-службе Крамля ў аўторак заявілі, што ізраільскі прэм'ер і прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін планавалі абмеркаваць супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, а таксама сітуацыю ў Сірыі і пытанні палесціна-ізраільскага ўрэгулявання.

Апошнія навіны