BE RU EN

Навукоўцы назвалі дакладную колькасць адцісканняў, якія падаўжаюць жыццё мужчын

  • 20.02.2019, 9:05

Як выглядае магічная лічба?

Падчас новага даследавання навукоўцы з Гарварда выявілі сувязь паміж пэўнай колькасцю адцісканняў, здароўем сэрца і даўгалеццем у мужчын.

Вынікі даследавання, апублікаваныя напярэдадні ў навуковым часопісе Journal of the American Medical Association, дазволілі назваць дакладную колькасць адцісканняў, якія спрыяюць падаўжэнню жыцця і ўмацаванню здароўя сэрца, піша Maxim.

Эксперымент навукоўцаў доўжыўся 10 гадоў пры ўдзеле супрацоўнікаў пажарных дэпартаментаў у штаце Індыяне. У выніку высветлілася, што тыя ўдзельнікі даследавання, якія маглі выканаць 40 адцісканняў, мелі значна больш шанцаў пражыць даўжэй і не мець праблем з сэрцам.

Так, мужчыны, здольныя адціснуцца не менш за 40 разоў, мелі рызыку ўзнікнення сэрцава-судзінных захворванняў на 96 % ніжэйшую, чым тыя, хто выконваў менш за 10 адцісканняў. У сваю чаргу, тыя мужчыны, якія выконвалі ад 20 да 30 адцісканняў, мелі рызыку ўзнікнення праблем з сэрцам зніжаную на 75 % у параўнанні з тымі ўдзельнікамі даследаванні, якія адціскаюцца ад 0 да 10 разоў.

На думку навукоўцаў, даследаванне пацвярджае, што на сённяшні дзень колькасць адцісканняў з'яўляецца дзейсным і найпростым метадам для ацэнкі стану здароўя мужчын.

Апошнія навіны