BE RU EN

Беларускі праграміст Караткевіч зноў перамог на буйным конкурсе

  • 19.02.2019, 20:01

Першае месца падзялілі каманды беларуса Генадзя Караткевіча і ўкраінца Барыса Мінаева.

На днях у горадзе Бангалор праходзіў найбуйнейшы для Індыі турнір сярод праграмістаў SnackDown 2019. Першае месца заняла каманда беларуса Генадзя Караткевіча і ўкраінца Барыса Мінаева, іх ўзнагарода склала $10 000, паведамляе «Онлайнер».

Праграмісты здолелі знайсці правільнае развязанне задачы ўсяго за трыццаць секунд да заканчэння турніру. Гэта дазволіла беларусу і ўкраінцу абысці каманды расейцаў і кітайцаў, якія занялі другое і трэцяе месца адпаведна.

Генадзь Караткевіч рэгулярна перамагае ў многіх спаборніцтвах сярод праграмістаў. Напрыклад, у лістападзе мінулага года ён заняў першае месца на турніры Topcoder Open Marathon у Тэхасе.

Апошнія навіны