BE RU EN

Памёр мадэльер Карл Лагерфэльд

  • 19.02.2019, 14:41

(Абноўлена) Дырэктару французскага моднага дома Chanel было 85 гадоў.

Памёр мадэльер і крэатыўны дырэктар французскага моднага дома Chanel Карл Лагерфэльд. Пра гэта паведамляе Le Figaro. Яму было 85 гадоў.

Выданне паведамляе, што мадэльер дрэнна сябе адчуваў апошнія некалькі тыдняў, але іншых падрабязнасцяў не прыводзіць. Прычына смерці пакуль не называецца.

Паводле звестак выдання, Лагерфэльд быў шпіталізаваны напярэдадні ўначы і памёр у аўторак раніцай.

Апошнія навіны