BE RU EN

Былы палкоўнік ГРУ Уладзімір Квачкоў выйшаў на волю

  • 19.02.2019, 11:12

У 2013 годзе Квачкова прысудзілі да 13 гадоў за спробу арганізацыі ўзброенага бунту.

Былы палкоўнік ГРУ Уладзімір Квачкоў выйшаў на волю з калоніі нумар 5 у Мардовіі. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Дажджу».

7 лютага Зубава-Палянскі раённы суд Мардовіі змяніў прысуд Квачкову і вызваліў яго ад пакарання ў сувязі з дэкрыміналізацыі 282-га артыкулу аб экстрэмізме.

У 2013 годзе Квачкова прысудзілі да 13 гадоў калоніі паводле справы аб спробе арганізацыі ўзброенага бунту. Пазней тэрмін знізілі да васьмі гадоў.

Упершыню Квачкова арыштавалі ў сакавіку 2005 года. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы замаху на Антолія Чубайса. Суд прысяжных апраўдаў былога палкоўніка ды іншых фігурантаў справы.

Апошнія навіны