BE RU EN

Хуан Гуайдо: Падчас сілавога сцэнару Мадура зазнае паразу

  • 19.02.2019, 10:11

80% вайскоўцаў у Венесуэле хочуць перамен.

Узурпатар Нікалас Мадура не карыстаецца дастатковай падтрымкай вайскоўцаў, таму ў выпадку выкарыстання сілы супраць сваіх палітычных супраціўнікаў ён пацерпіць паразу. Такое меркаванне выказаў у панядзелак лідар венесуэльскай апазіцыі Хуан Гуайдо, прамова якога транслявалася ў Twitter, паведамляе «Белсат».

«Падчас сілавога сцэнару Мадура зазнае паразу, бо ў яго ўжо няма падтрымкі народа, няма міжнароднай падтрымкі і тым больш няма падтрымкі 80% асабовага складу ўзброеных сіл, якія таксама хочуць перамен», - сказаў Хуан Гуайдо.

23 студзеня Гуайдо, прызначэнне якога на пасаду спікера парламента двума днямі раней ануляваў Вярхоўны суд Венесуэлы, абвясціў сябе выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны. Часовым кіраўніком дзяржавы яго прызналі ЗША, да іх далучыліся краіны Групы Лімы (за выключэннем Мексікі), Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў і шэраг еўрапейскіх краін. Мадура назваў гэта спробай перавароту і заявіў аб разрыве дыпламатычных стасункаў з ЗША.

Апошнія навіны