BE RU EN

У Горадні дэмантавалі помнік Чапаеву

  • 18.02.2019, 21:14

Спецыялісты правераць, у якім стане помнік знаходзіцца знутры.

У Горадні дэмантавалі помнік чырвонаму камандзіру часоў Грамадзянскай вайны Васілю Чапаеву, паведамляе hrodna.life.

Бюст дэмантавалі для рэканструкцыі. У яго зачысцяць знешнія пашкоджанні і правераць, у якім стане ён знаходзіцца знутры. Магчыма, там таксама спатрэбяцца рамонтныя работы. Заадно работнікі правераць п'едэстал, па якім ужо пайшлі расколіны.

Рэканструкцыя пройдзе на базе УЖРЭП Ленінскага раёна. Яе кошт будзе залежаць ад унутраных пашкоджанняў.

На працягу года камунальнікі правераць і іншыя помнікі Горадні.

Апошнія навіны