BE RU EN

Праціўнікі завода пад Берасцем зрабілі кавер на кліп, які сабраў 150 мільёнаў праглядаў

  • 18.02.2019, 19:53

У кліпе зняліся жанчыны і дзеці, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем знялі кавер на кліп «Плакала» ўкраінскага гурта Kazka, які сабраў на YouTube 151 мільёнаў праглядаў.

У кліпе зняліся жанчыны, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем і іх дзеці, распавяла «Радыё Свабода» ўдзельніца здымак Лада Яраш.

«Мы не проста пачулі слова свінец і спалохаліся, мы давяраем людзям, якія працуюць з дакументамі, спецыялістам, мы бачым падман, які ўвесь час адбываецца з боку чыноўнікаў і дзяржаўных службоўцаў. Таму мы як мамы, якія павінны абараняць сваіх дзяцей і ўнукаў, наважылі пайсці на такі крок», - сказала Яраш.

Таксама гэтым кліпам праціўнікі завода наважылі звярнуцца да жанчын-чыноўнікаў.

«У гэтых жанчын таксама ёсць дзеці. І яны павінны зразумець нас, жыхарак Берасця, якія абараняюць і будуць абараняць здароўе сваіх дзяцей», - сказала Лада Яраш.

Апошнія навіны