BE RU EN

Польшча падтрымлівае новыя санкцыі ў дачыненні да РФ

  • 18.02.2019, 18:34

Міністр замежных спраў Польшчы выказаў падтрымку «Азоўскаму пакету» санкцый.

Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч заявіў у Брусэлі, што Польшча падтрымлівае ўвядзенне санкцый супраць асоб, адказных за агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да Украіны ў раёне Азоўскага мора. Пра гэта паведамляе «Польскае радыё».

Як адзначаецца, Чапутовіч заявіў пра падтрымку рашэння кіраўнікоў МЗС краін Еўразвязу даць «зялёнае святло» на сустрэчы ў Брусэлі для ўвядзення дадатковых санкцый супраць Расеі ў сувязі з агрэсіяй ў Керчанскай пратоцы.

«Агулам мы падтрымліваем тое, што асобы, якія прывялі да парушэння закона ў Азоўскім моры, будуць пазначаныя і ахопленыя санкцыямі. Польшча падтрымлівае гэтыя дзеянні. Самі прозвішчы абмяркоўвалі на ўзроўні рабочых груп», - падкрэсліў Чапутовіч.

Апошнія навіны