BE RU EN

Відэафакт: Мону Лізу намалявалі на снезе з дапамогай рыдлёўкі і хакейнай клюшкі

  • 18.02.2019, 17:05

Карыстальнікі інтэрнэту па вартасці яе ацанілі.

Роберт Грынфілд з Таронта (Канада) ужо не ў першы раз радуе карыстальнікаў Facebook мудрагелістымі малюнкамі, якія ён робіць на снезе, піша 120.su.

Убачыўшы, што на каток на яго заднім двары за ноч нападаў снег, Роберт прыйшоў у захапленне і захацеў усіх уразіць чарговым шэдэўрам, на гэты раз стварыўшы копію карціны Леанарда да Вінчы «Мона Ліза». Пры гэтым мужчыне спатрэбіліся ўсяго толькі рыдлёўка і хакейная клюшка.

Карыстальнікі інтэрнэту па вартасці ацанілі чарговае ўвасабленне багатай фантазіі Роберта і заявілі, што шкадуюць толькі аб адным - ягоная Мона Ліза недаўгавечная, і таму яе нельга выставіць у Луўры.

Апошнія навіны