BE RU EN

Польшча пачала будаўніцтва канала праз Балтыйскую касу

  • 18.02.2019, 16:26

Канал, які злучыць Балтыйскае мора з Віслінскай затокай, з'яўляецца ключавой інвестыцый у эканоміку і бяспеку.

Пачалося будаўніцтва канала, які злучыць Балтыйскае мора з Віслінскай затокай. На першым этапе Перакопа праз Балтыйскую касу ідзе высечка дрэў, паведамляе «Радыё Польшча».

Інвестарам пабудовы канала з'яўляецца Управа мараходства ў Гдыні, якая ўжо атрымала дазвол на рэалізацыю праекта ад кіраўніка Паморскага ваяводства.

Згодна з планамі ўрада Польшчы канал праз Балтыйскую касу з'яўляецца ключавой інвестыцыяй, якая павінна ажывіць эканоміку рэгіёну Вармія і Мазуры. Адначасова праект звязаны з бяспекай польскай дзяржавы. Пасля яго збудавання караблі змогуць заходзіць у польскі порт Эльблонг, абмінаючы Расею.

Тэндэр на будаўніцтва канала быў абвешчаны 31 снежня. Як паведамляе польскае Міністэрства марской гаспадаркі і рачнога суднаходства, заканчэнне работ і ўвод канала ў эксплуатацыю запланаваныя на 2022 год.

Апошнія навіны