BE RU EN

ЕЗ абвесціць у панядзелак аб персанальных санкцыях у дачыненні да РФ

  • 17.02.2019, 20:16

Міністры ЕЗ абмяркоўваюць магчымасць абмежаваць доступ расейскі суднаў у Азоўскае мора.

На пасяджэнні міністраў замежных спраў Еўрапейскага Звязу ў панядзелак, 18 лютага, будзе прынятая пастанова аб увядзенні персанальных санкцый у дачыненні да Расеі за агрэсію ў раёне Керчанскай пратокі. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін, піша zn.ua.

"Там, вядома, будуць персанальныя санкцыі. Вы пра гэта пачуеце ад Федэрыкі Магерыні (кіраўніца дыпламатыі ЕЗ, - рэд.)... Я вельмі спадзяюся, што тое, што будзе ў панядзелак, - гэта не канец. Мы абмяркоўваем і іншыя ідэі", - сказаў Клімкін журналістам у суботу ў Мюнхене.

Міністр адзначыў, што абмяркоўваецца таксама магчымасць абмежавання доступу расейскім суднам. Паводле ягоных слоў, на пасяджэнні міністраў замежных спраў краін-чальцоў ЕЗ будзе разгледжанае і пытанне падтрымкі Данбаса.

"Як падтрымаць і інфраструктурнымі праектамі, і інвестыцыйнымі", - адзначыў ён. Клімкін падкрэсліў, што неўзабаве будуць таксама санкцыі з боку ЗША.

Апошнія навіны