BE RU EN

Сталі вядомыя драбніцы страшэннай аварыі ў Ружанах

  • 17.02.2019, 19:23

У выніку перакульвання прычэпа з бярвеннем загінулі шасцімесячнае дзіця і ягоная бабуля.

Дзяржаўная аўтаінспекцыя Берасцейскага рэгіёну паведаміла пра драбніцы аварыі ў Ружанах, дзе загінулі бабуля і малы, паведамляе kp.by.

ДТЗ адбылося 17 лютага пад 12.20 на вул.Косаўскага.

- Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца аўтамабіля МАЗ, які перавозіў у прычэпе лесаматэрыялы, пры аб'ездзе рухомых у сустрэчным кірунку па ўскраі праезнай часткі пешаходаў дапусціў перакульванне прычэпа. У выніку чаго бярвенне ўпала на жанчын і дзіця ў вазку, - паведамляе ДАІ.

Падчас манеўру прычэп перакуліўся, і бярвёны выпалі проста на жанчын з дзіцем у вазку. 6-месячная малеча і ягоная бабуля, 44-гадовая тутэйшая жыхарка, загінулі на месцы. Цяпер медыкі змагаюцца за жыццё 25-гадовай маці дзіцяці, якая была з цяжкімі траўмамі шпіталізаваная ў рэанімацыю. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група.

Апошнія навіны