BE RU EN

Берасцейцы змянілі тактыку пратэсту супраць акумулятарнага завода

  • 17.02.2019, 18:21

Жыхары Берасця пачалі ладзіць шэсці па цэнтральных вуліцах горада.

Гэтым разам на традыцыйнае «кармленне галубоў» прыйшлі блізу 240 удзельнікаў. Людзі сабраліся на галоўнай плошчы горада, а потым прайшлі калонай цэнтральнымі вуліцамі Берасця, паведамляе «Белсат».

Сёння абышлося без затрыманняў, хоць напярэдадні за ўдзел у акцыі, якая адбылася 10 лютага, затрымалі праваабаронцу Уладзіміра Вялічкіна і актывіста Віталя Казака.

СУРАЦІЎНІКІ БУДАЎНІЦТВА АКУМУЛЯТАРНАГА ЗАВОДУ ЧАРГОВЫМ РАЗАМ САБРАЛІСЯ НА ПЛОШЧЫ ЛЕНІНА У БЕРАСЦІ

Яшчэ адзін актывіст, Аляксандр Кабанаў з Бярозы, не змог пакарміць галубоў, бо раніцай быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Праўда, пасля доўгага апытання ў якасці сведкі быў адпушчаны, але не паспеў дабрацца да Берасця.

Ужо другую нядзелю запар як змяніўся фармат акцыі, пасля збору на плошчы Леніна супраціўнікі завода ідуць калонай цэнтральнымі вуліцамі Берасця: Пушкінскай і Савецкай, і заканчваюць шпацыр.

ПАСЛЯ ЗБОРУ НА ПЛОШЧЫ СУПРАЦІЎНІКІ БУДАЎНІЦТВА ЗАВОДА ІДУЦЬ ЦЭНТРАМ БЕРАСЦЯ
Карміць галубоў, людзі прыходзілі разам з дзецьмі

З лютага мінулага года жыхары Берасця і Берасцейскага раёна пратэстуюць супраць акумулятарнага завода недалёка ад горада. Людзі сабралі больш за 40 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва, але ўлады ігнаруюць іх меркаванне. За год пратэсту было забаронена 55 мітынгаў, 8 дэманстрацый і 12 пікетаў, а таксама мясцовы рэферэндум. Таму людзі збіраюцца на цэнтральнай плошчы Берасця і кормяць галубоў, але і пры такім фармаце ўлады выкарыстоўваюць рэпрэсіі. Многіх удзельнікаў кармленняў галубоў затрымлівала міліцыя, людзей штрафавалі і трымалі ў ізалятары. Кожнае з'яўленне журналістаў «Белсата» на плошчы караецца вялікімі штрафамі.

ПАДТРЫМАЦЬ берасцейцаў з Менска прыехаў лідар правацэнтрысцкага КААЛІЦЫІ Юрась Губарэвіч, Віталь Рымашэўскі і Мікалай КАЗЛОЎ
ПРАТЭСЫ ПРАЙШЛІ ВУЛІЦАЙ САВЕЦСКАЙ

Апошнія навіны