BE RU EN

Пайшла з жыцця Лі Радзівіл

  • 17.02.2019, 13:30

Малодшай сястры Джэкі Кенэдзі і экс-жонцы князя Станіслава было 85 гадоў.

У пятніцу ў Нью-Ёрку пайшла з жыцця экс-жонка нашчадка магутнага роду Радзівілаў - князя Станіслава, паведамляе gazetaby.com.

Малодшай сястры Джэкі Кенэдзі, якую называлі іконай стылю, было 85 гадоў.

Лі Радзівіл жыла ў ЗША і Францыі. Князь Станіслаў Радзівіл быў яе другім мужам.

З КНЯЗЕМ СТАНІСЛАВАМ

У шлюбе з ім у яе з'явілася двое дзяцей (развялася, выйшла замуж трэцім разам - потым таксама развялася).

ЛІ З МУЖАМ І ДЗЕЦЬМІ, У АТАЧЭННІ СЯМ'І ДЖЭКІ

Лі захаплялася дызайнам інтэр'еру і фота яе дамоў часта аказваліся на вокладках тэматычных часопісаў. Доўгія гады княгіня Радзівіл вяла актыўнае свецкае жыццё і займалася дабрачыннасцю.

ДЫЗАЙНЕР GIAMBATTISTA VALLI І «ІКОНА СТЫЛЮ». 2015

Апошнія навіны