BE RU EN

Сотні берасцейцаў выйшлі на марш у цэнтры горада

  • 17.02.2019, 13:14

Шэсце праходзіць па вуліцах Пушкінскай і Савецкай.

Нягледзячы на арышты лідараў пратэстаў, на плошчы Леніна ў Берасці зноў збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода, паведамляе телеграм-канал «Баста».

Берасцейцы пачалі шэсце па вуліцах Пушкінскай і Савецкай. У акцыі бяруць удзел блізу 200 чалавек. Прысутнічаюць лідары і актывісты партыі БХД, «Еўрапейскай Беларусі», руху «За свабоду».

Шэсце скончылася, як і ў мінулую нядзелю, каля кінатэатра «Беларусь». Удзельнікі акцыі абмеркавалі апошнія навіны пра будаўніцтва акумулятарнага завода, дамовіліся зноў сабрацца праз тыдзень а 12:00 на плошчы Леніна ў Берасце, а таксама прыйсці заўтра на судовыя працэсы над затрыманымі сёння раніцай актывістамі, каб падтрымаць іх.

Апошнія навіны