BE RU EN

Літва святкуе 101 угодкі аднаўлення незалежнасці

  • 16.02.2019, 20:59

У Вільні на праспекце Гедыміна запалілі 70 вогнішчаў.

16 лютага на віленскім праспекце Гедыміна запалілі 70 вогнішчаў. Вільня ўрачыста святкуе Дзень аднаўлення дзяржавы і і 70-годдзе дэкларацыі Рады Саюза барацьбы за свабоду Літвы, піша delfi.lt.

Камандзіры партызанскага руху Літвы, што змагаўся з савецкай уладай, на сустрэчы 70 гадоў таму заявілі пра стварэнне адзінай арганізацыі супраціву - Руху барацьбы за свабоду Літвы - і прынялі палітычную дэкларацыю, у якой канстатавалася, што рада гэтай арганізацыі з'яўляецца найвышэйшым палітычным органам народа, што кіруе палітычнай і вайсковай барацьбой за вызваленне народа з мэтай аднаўлення незалежнай дэмакратычнай рэспублікі.

У 1999 годзе літоўскі парламент прызнаў гэты дакумент Дзяржаўным прававым актам Літвы.

З гэтай нагоды на праспекце Гедыміна запалілі 70 вогнішчаў свабоды - сімвалаў адзінства і сілы.

Вогнішчы запалілі ўдзельнікі барацьбы за свабоду Літвы, іх блізкія, падпісанты акта аб незалежнасці і стралкі.

Апошнія навіны