BE RU EN

У Пецярбургу абрынуўся будынак універсітэта

  • 16.02.2019, 19:13

Пад заваламі могуць быць людзі.

У пяціпавярховым будынку Нацыянальнага даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі ў Санкт-Пецярбургу (НДУ ІЦМА) адбылося абвальванне пліт перакрыцця з пятага па другі паверхі, паведамляе расейская служба BBC.

Паводле звестак МНС Расеі, плошча абвальвання склала блізу 150 квадратных метраў. З будынка эвакуіраваны 60 чалавек. Паводле папярэдніх звестак, пад заваламі могуць быць заблакаваныя блізу 20 чалавек.

У момант абрушэння ў будынку праходзілі факультатыўныя заняткі.

«Папярэдняя прычына - парушэнне тэхнічных патрабаванняў пры правядзенні рамонтных работ», - сказалі РИА Новости ў прэс-службе МНС.

На месцы працуюць 14 адзінак тэхнікі і 54 выратавальнікі. Таксама на месцы абрушэння знаходзяцца прадстаўнікі адміністрацыі Пецярбурга.

Апошнія навіны