BE RU EN

Відэафакт: У Лапландыі знялі маляўнічае паўночнае ззянне

  • 16.02.2019, 18:54

Прыродная з'ява тут відаць асабліва добра праз адсутнасць моцнага асвятлення буйных гарадоў.

У сеціве паказалі паўночнае ззянне, якое з'явілася на небе ў Лапландыі, піша korrespondent.net.

Прыродная з'ява патрапіла на відэа. На кадрах бачна, як ярка-зялёныя палосы скручваюцца і выгінаюцца ў розныя формы.

У гэтых рэгіёнах шанцы ўбачыць паўночнае ззянне найбольшыя ў верасні-кастрычніку і лютым-сакавіку.

Спецыялісты адзначаюць, што Лапландыя - адно з найлепшых месцаў для назірання за атмасфернай з'явай. Тут адсутнічаюць буйныя гарады, асвятленне якіх можа заглушыць фарбы паўночнага ззяння.

Апошнія навіны