BE RU EN

Тадэвуш Кандрусевіч дабраславіць 17 лютага новыя званы Чырвонага касцёла

  • 16.02.2019, 18:17

Першы раз званы, устаноўленыя на вежы Чырвонага касцёла ў кастрычніку 2018 года, былі апрабаваныя 8 лютага.

Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч 17 лютага дабраславіць новыя званы храма святога Сымона і святой Алены (Чырвонага касцёла) у Менску. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі, паведамляе БелТА.

Першы раз званы, устаноўленыя на вежы Чырвонага касцёла ў кастрычніку 2018 года, былі апрабаваныя 8 лютага. «Падчас святой імшы 17 лютага іх дабраславіць Тадэвуш Кандрусевіч», - удакладнілі ў РКЦ.

Як паведамлялася, званы для Чырвонага касцёла адлілі ў Польшчы на замову касцёльнага камітэта. З канца 2017 года гэтае знакавае культавае збудаванне знаходзіцца на рэстаўрацыі.

Апошнія навіны