BE RU EN

Байдэн: Расея, як і раней, вядзе актыўную вайну ва Украіне

  • 16.02.2019, 18:15

З такой заявай былы віцэ-прэзідэнт ЗША выступіў на Мюнхенскай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі.

Былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што Расея працягвае весці актыўную вайну ва Украіне і дэстабілізаваць еўрапейскія дэмакратыі.

З такой заявай ён выступіў на Мюнхенскай канферэнцыі ў пытаннях бяспекі, паведамляе «Европейская правда».

«Мы сутыкнуліся з новымі стасункамі. Пад'ём Кітая, заняпад Расеі і яе больш агрэсіўныя паводзіны. Кітай спрабуе стаць гегемонам, а Расея выкарыстоўвае ўсе прылады, каб пасеяць дэстабілізацыю, раскол у дэмакратычных краінах Еўропы, уключаючы Украіну, дзе яна, як і раней, сёння вядзе актыўную вайну», - заявіў былы віцэ-прэзідэнт ЗША.

Байдэн заявіў, што ганарыцца кааліцыяй, якая сфармавалася ў Еўропе ў адказ на агрэсію ва Украіне. Ён таксама заявіў пра рашучую падтрымку ЕЗ і NATO.

«Я рашуча падтрымліваю NATO. Уважаю, гэта найважнейшы альянс у гісторыі чалавецтва, дзякуючы якому нам удалося захаваць бяспеку ў апошнія 70 гадоў... Рашуча падтрымліваю ЕЗ. Гэта антыдот надзвычайнаму нацыяналізму, які двойчы руйнаваў кантынент», - сказаў Байдэн.

Апошнія навіны