BE RU EN

Bloomberg: Новыя санкцыі супраць РФ закрануць «Паўночную плынь-2»

  • 16.02.2019, 15:59

У рамках новых санкцый могуць забараніць фінансаванне расейскіх энэргетычных праектаў.

У рамках новых санкцый супраць РФ, якія разглядаюць у Сенаце ЗША, могуць забараніць інвестарам фінансаваць энэргетычныя праекты Расеі, уключаючы Паўночную плынь-2 і Турэцкую плынь, піша Bloomberg (пераклад – liga.net).

Абодва трубаправоды, якія будуе Газпрам насуперак апазіцыі ў Еўразвязе і ЗША, прадугледжваюць транзіт газу ў ЕЗ у абыход Украіны.

Паводле звестак агенцтва, СП-2 супольна фінансуецца Газпрамам і пяццю рэгіянальнымі энэргетычнымі кампаніямі. Адрэзак Турэцкай плыні ў ЕЗ будзе будавацца за грошы Газпрама і ягонага турэцкага партнёра 50/50.

Магчымыя санкцыі могуць прымусіць замежных інвестараў спыніць падтрымліваць газаправоды, заявіў дырэктар Fitch Ratings у нафце і газу Дзмітрый Марынчанка. "Аднак у найгоршым выпадку Газпрам зможа фінансаваць іх самастойна", – сказаў ён.

Акрамя таго, санкцыі могуць закрануць інвестыцыі ў расейскія аб'екты ў вытворчасці звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ) за межамі краіны і пастаўкі капіталу, тэхналогій або абсталявання для будучых айчынных нафтавых радовішчаў.

У Fitch адзначаюць, што на гэты момант у Расеі няма такіх аб'ектаў за яе межамі, але ў доўгатэрміновай перспектыве абмежаванні могуць паўплываць на здольнасць РФ падтрымліваць вытворчасць ЗПГ.

Апошнія навіны