BE RU EN

За здачу кватэры «дармаеду» пенсіянеру пагражаюць у разы падняць камуналку

  • 16.02.2019, 15:50

Ён атрымаў «ліст шчасця» ад камісіі.

Паведамленне ад «дармаедскай» камісіі апублікаваў у «Фэйсбуку» вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.

– З Віцебска прыляцела першая «дармаедская» ластаўка. Уласніку кватэры, ён жа плацельшчык ЖКП, намякаюць, тыпу, у вас зарэгістраваны «не заняты ў эканоміцы». Уся праўда жыцця ў тым, што зарэгістраваны і паводле версіі ўлады «не заняты» больш за пяць гадоў жыве ў здымным жыллі Менска. Такім чынам, гарачую ваду паводле патройнага кошту не прад'явіш плацельшчыку – пенсіянеру. Або віцебскія чыны з «дармаедскай» камісіі прад'явяць? – задаецца пытаннем Леанід Судаленка.

Нагадаем, што беларусы, якія працуюць за мяжой, аўтаматычна трапляюць у «дармаеды». Складаннем базы звестак займаліся спецыяльныя камісіі, якія працавалі з асабістай інфармацыяй беларусаў.

Не раз заяўлялася пра тое, што, акрамя 100% камуналкі, «дармаеды» будуць аплачваць і іншыя паслугі, якія субсідуюцца дзяржавай, а «незанятых у эканоміцы беларусаў» палохалі ЛПП.

Папярэдняя версія «дармаедскага дэкрэта» выклікала масавыя пратэсты, якія эксперты называюць самымі маштабнымі ў Беларусі з часоў «перабудовы».

Апошнія навіны