BE RU EN

Турцыя не адмовіцца ад закупаў расейскіх ракет С-400

  • 16.02.2019, 12:00

Пра гэта заявіў Эрдаган.

Прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган заявіў, што не адмовіцца ад расейскіх ракет С-400, нягледзячы на папярэджанне ЗША.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Такую заяву Эрдаган зрабіў у час размовы з рэпарцёрамі ў самалёце, вяртаючыся з трохбаковага саміту Турцыя-Іран-Расея што да Сірыі. Сустрэча праходзіла ў Сочы.

«Мы ўклалі пагадненне з Расеяй па С-400 і не збіраемся адмаўляцца ад яго. Вось і ўсё», - сказаў прэзідэнт.

Раней Штаты паставілі Турцыі ўльтыматум: калі да 15 лютага яна не адмовіцца ад закупаў расейскіх ракет, ЗША адклікаюць прапанову прадаць ёй супрацьракетныя комплексы Patriot на суму $3,5 млрд.

З гэтай нагоды Эрдаган сказаў, што Турцыя адкрытая да закупаў комплексаў Patriot у ЗША, бо гэта ў інтарэсах Турцыі. Аднак, ён дадаў, што некаторыя пытанні вытворчасці і дастаўкі ўсё яшчэ не ўзгодненыя з Вашынгтонам.

Акрамя таго, ЗША заяўлялі, што купля Турцыяй расейскіх ракет пагражае ёй санкцыямі і ставіць пад пытанне пастаўкі амерыканскіх знішчальнікаў Lockheed Martin Corp F-35.

Таксама, у NATO неаднаразова папярэджвалі Турцыю што расейскія С-400 сумяшчальныя з сістэмай супрацьпаветранай абароны Альянсу.

Апошнія навіны