BE RU EN

Як беларусы «пакуюцца» проста пад дзвярыма Duty Free ў Брузгах

  • 16.02.2019, 11:07

Людзі спрабуюць хоць нешта зарабіць на жыццё.

На беларуска-польскай мяжы проста ў пункце пропуску ля крамаў Duty Free цыгарэты хаваюць у абутак і пад вопратку. Такія выдаткі прафесіі «пераносчыка тавару». Як гэта працуе, можна ўбачыць на відэа з найбліжэйшага да Гародні пункта пропуску - Брузгі.

Жанчыны выйшлі з крамы з пакетамі цыгарэт і хаваюць іх у свой абутак, пад вопратку, з мэтай усё гэта перанесці на сабе з Беларусі ў Польшчу. Мэта – хоць нешта зарабіць, піша newgrodno.by. Для беларусаў - памежжа гэта практычна адзіны спосаб заробку.

Апошнія навіны