BE RU EN

Актрыса Ада Рогаўцава: Ад расейцаў трэба ізалявацца

  • 16.02.2019, 10:24

На думку артысткі, іх «не перавучыць».

Народная артыстка Украіны Ада Рогаўцава заявіла, што грамадзянам Украіны неабходна цалкам ізалявацца ад стасункаў са сваімі расейскімі суседзямі.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю тэлеканалу ZIK.

«Іх прывучылі, што ўкраінцы горшыя, што мы выдуманы народ, выдуманая мова, «малодшы брат». Яны заўсёды вельмі паблажліва да нас ставіліся. Я гэтага ніколі не адчувала, бо не дазваляла гэтага. Каб там працаваць, трэба было ведаць іх мову. Я яе ведала без акцэнту. Яны мяркуюць, што Крым расейскі і Севастопаль «расейскі горад» - гэта ўкараняецца не адзін дзясятак гадоў. Ім нельга пярэчыць, перавучыць, аспрэчыць, напэўна, трэба ізаляваць сябе ад іх», - сказала яна.

Апошнія навіны