BE RU EN

Яшчэ адна краіна ЕЗ прызнала Гуайдо часовым прэзідэнтам Венесуэлы

  • 15.02.2019, 21:49

Славенія падтрымала лідара апазіцыі Венесуэлы.

Славенія прызнала Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам Венесуэлы, паведаміў кабінет міністраў рэспублікі ў Twitter.

«Славенія прызнае Хуана Гуайдо часовым прэзідэнтам Венесуэлы для таго, каб былі праведзены свабодныя, сумленныя і дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары», - гаворыцца ў паведамленні ўрада Славеніі.

Раней на Заходніх Балканах Гуайдо часовым венесуэльскім прэзідэнтам прызналі Албанія, Паўночная Македонія, Харватыя, Чарнагорыя, а таксама самаабвешчаная рэспубліка Косава.

Апошнія навіны