BE RU EN

Расейскія акупанты трымаюць у крымскіх турмах больш за 80 палітвязняў

  • 15.02.2019, 21:30

Больш за палову арыштаваных - крымскія татары.

Намеснік старшыні Меджліса крымскататарскага народа Ільмі Умераў заявіў, што ў анэксаваным Крыме не спыняюць рэпрэсаваць нелаяльных да РФ грамадзян, паведамляе Укринформ.

З ягоных слоў цяпер у СІЗА і турмах утрымліваецца больш за 80 палітвязняў.

«Сёння ў Крыме агрэсія Расейскай Федэрацыі праяўляецца ў рэпрэсіях да ўсіх нелаяльных - каток рэпрэсій Крыма коціцца дагэтуль. Там вельмі часта адбываюцца аблавы, арышты, затрыманні, крымінальныя пераследы, адміністрацыйныя абвінавачванні, якія затым разглядаюцца ў судах», - сказаў ён.

Умераў адзначыў, што больш за палову арыштаваных - крымскія татары, а чарговым довадам таго, што рэпрэсіі не спыняюцца, факт затрымання трох маладзёнаў - прадстаўнікоў крымскататарскага народа, жыхароў аднаго пасёлка.

Апошнія навіны