BE RU EN

Лукашэнка: Мы з Пуціным не вечныя, мы сыдзем

  • 15.02.2019, 17:21

Дыктатары абмеркавалі стасункі Беларусі ды Расеі пасля змены ўлады.

Лукашэнка расказаў, што на сустрэчы з Пуціным абмяркоўвалі яны не толькі існыя моманты, але і стасункі паміж краінамі пасля змены кіраўнікоў дзяржаў, паведамляе ТАСС.

«Мы шчыра адзін аднаму гаворым, што мы ж не вечныя, мы калісьці сыдзем. А што пакінем нашым дзецям? Як яны прадоўжаць нашу палітыку? Гэта таксама нас як палітыкаў не можа не хваляваць», - сказаў ён.

Раней Лукашэнка распавёў, што за тры дні ў Сочы яны з Пуціным не ўздымалі пытанні падатковага манеўру, а тэма суверэнітэту Расеі ды Беларусі нават не абмяркоўваецца, але Менск гатовы ў справе інтэграцыі ісці настолькі далёка, наколькі гатовая Масква.

Апошнія навіны