BE RU EN

Лукашэнка абвясціў пра гатоўнасць аб'яднацца з Пуціным хоць заўтра

  • 15.02.2019, 15:51

Дыктатар сказаў «аб'яднанні нашых намаганняў, дзяржаў і народаў».

Пра гэта Лукашэнка заявіў пасля перамоваў з расейскім кіраўніком Пуціным у Сочы. Відэазапіс ягонага адказу публікуе Telegram-канал «Пул N3», паведамляе nn.by.

«Мы гатовыя настолькі ісці далёка ў яднанні, аб'яднанні нашых намаганняў, дзяржаў і народаў, наколькі вы гатовыя», - сказаў ён.

«Мы і заўтра можам аб'яднацца ўдваіх [з Пуціным], у нас праблем няма», - дадаў Лукашэнка, паказваючы на расейскага кіраўніка, які стаяў побач.

Апошнія навіны