BE RU EN

Фінляндыя, Эстонія ды Латвія ствараюць рэгіянальны газавы рынак

  • 15.02.2019, 12:37

Пагадненне дае магчымасць забяспечваць імпарт газу адзіным тарыфам.

Эстонская дзяржаўная кампанія Elering AS, сістэмны адміністратар электрычных і газавых сетак, падпісала дамову з сеткавымі кампаніямі Фінляндыі ды Латвіі аб стварэнні да пачатку 2020 года фінска-эстонска-латвійскага газавага рынку, гаворыцца ў паведамленні Elering, піша interfax.by.

Укладзенае пагадненне дае магчымасць забяспечваць адзіным газавым тарыфам імпарт газу ў гэтыя краіны і скасаваць памежныя зборы паміж імі, што азначае, што ў наступным годзе газ пойдзе паміж Фінляндыяй, Эстоніяй і Латвіяй без дадатковых выдаткаў, адзначае кампанія.

Энэргетычная кампанія Elering на 100% належыць дзяржаве, кіруе блізу 5,5 тысяч км сетак перадачы электраэнэргіі і 150 падстанцыямі, а таксама 900 км газаправодаў, 3 газавымяральнымі станцыямі і амаль 40 газаразмеркавальнымі станцыямі.

Апошнія навіны