BE RU EN

Для падрыхтоўкі да матчу ў адказ з «Арсеналам» у Англію вылятаюць 22 гульцы БАТЭ

  • 15.02.2019, 12:15

Матч у адказ на «Эмірэйтс» адбудзецца 21 лютага.

У пятніцу, 15 лютага, БАТЭ адправіцца ў Англію, дзе будзе рыхтавацца да матчу ў адказ з «Арсеналам».

Як паведамляе «Прессбол», трэнерскі штаб Аляксея Багі ўключыў у выязны спіс 22 футбалістаў:

брамнікі - Аляксандр Свірскі, Антон Чычкан, Дзяніс Шчарбіцкі;

абаронцы - Дзмітрый Бяссмертны, Захар Волкаў, Аляксей Рыас, Ягор Філіпенка, Аляксандр Філіповіч;

паўабаронцы - Дзмітрый Бага, Яўген Бярозкін, Аляксандр Глеб, Станіслаў Драгун, Эрвейн Mукам, Аляксандр Нямірка, Андрэй Патапенка, Слабадан Сімавіч, Ігар Стасевіч, Яўген Яблонскі;

нападнікі - Баян Дубаіч, Няманье Міліч, Максім Скавыш, Ясэ Туамінен.

Па-за гэтым пералікам застаўся траўмаваны форвард Уладзіслаў Мухамедаў.

Матч у адказ на «Эмірэйтс» адбудзецца 21 лютага.

Апошнія навіны