BE RU EN

У прыбіральні МЗС РФ выявілі труп супрацоўніка ведамства

  • 14.02.2019, 21:08

Памерлы дыпламат працаваў у дэпартаменце, які займаўся праблемамі выканання правілаў распаўсюду зброі.

У прыбіральні будынка Міністэрства замежных спраў Расеі ў Маскве знайшлі мёртвым супрацоўніка ведамства. Пра гэта 14 лютага, паведаміў тэлеканал РЕН ТВ.

Цела дыпламата было знойдзенае на 19-м паверсе будынка.

У дэпартаменце інфармацыі і друку МЗС РФ паведамілі радыёстанцыі «Говорит Москва», што памерлы 64-гадовы Алег Крываў працаваў у дэпартаменце, які займаўся праблемамі захавання правілаў распаўсюду зброі.

Паводле папярэдніх звестак, мужчына памёр праз хуткаплынны сардэчны прыступ.

Апошнія навіны