BE RU EN

Названыя краіны ЕЗ, якія лідзіруюць па колькасці шлюбаў

  • 14.02.2019, 20:21

Сярэдні паказчык для ЕЗ агулам складае 4,3 шлюбы ў год на тысячу жыхароў.

Літва і Румынія сталі лідарамі сярод краін ЕЗ па колькасці шлюбаў у суадносінах да колькасці насельніцтва.

Гэта вынікае са звестак Еўрастата, агучаных у Дзень закаханых.

У 2017 годзе ў Літве ў сярэднім налічвалася 7,5 шлюбаў на тысячу жыхароў, у Румыніі - 7,3. Далей за імі ідуць Кіпр і Латвія (абедзве па 6,8) і Мальта (6,3).

Самыя нізкія паказчыкі па колькасці шлюбаў зафіксаваныя ў Славеніі (3,1), Італіі і Люксембургу (па 3,2), а таксама ў Партугаліі (3,3).

Апошнія навіны