BE RU EN

15 лютага па дарогах трох абласцей Беларусі пройдзе вайсковая тэхніка

  • 14.02.2019, 20:12

Перасоўванне тэхнікі адбудзецца ў рамках комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл.

15 лютага па рэспубліканскіх аўтадарогах Магілёўскай, Менскай і Берасцейскай абласцей пройдзе вайсковая колавая тэхніка, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Перасоўванне тэхнікі адбудзецца ў рамках комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл.

Мінабароны просіць жыхароў населеных пунктаў і кіроўцаў улічваць гэтую акалічнасць і быць пільнымі.

Апошнія навіны