BE RU EN

У Менску пасля падзення з акна шматпавярхоўкі загінула школьніца

  • 14.02.2019, 19:08

Здарэнне адбылося ў мікрараёне Шабаны.

У сталічным мікрараёне Шабаны пасля падзення з вышыні загінула 5-класніца. Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.

13 лютага ў мікрараёне Шабаны ў шматпавярхоўцы знайшлі цела школьніцы з прыкметамі падзення з вышыні. Паводле непацверджаных звестак, гэта вучаніца 5 класа.

У Следчым камітэце пацвердзілі tut.by, што разбіраюцца ў абставінах трагедыі. Але якія-небудзь іншыя падрабязнасці не выдаюцца з этычных меркаванняў.

Апошнія навіны