BE RU EN

На Маскву абрынуўся наймацнейшы за 140 гадоў снегапад

  • 14.02.2019, 16:13

Снегапады працягнуцца яшчэ некалькі дзён.

У сталіцы Расеі ўночы з 12 на 13 лютага выпала больш за 11 см снегу, месцамі снежнае покрыва павялічыўся на 16 сантыметраў, паведамляе euronews.com. Выпала траціна месячнай нормы ападкаў - гэта рэкорд для гэтага дня за ўсе 140 гадоў назірання.

На прыборку былі мабілізаваны ўсе сродкі, якія былі ў распараджэнні маскоўскай мэрыі, дапамаглі і дворнікі, якія стараліся ачысціць ходнікі.

Транспартны калапс, якім палохалі, не наступіў, затое на наступны дзень, у сераду, МНС выпусціла папярэджанне пра галалёд, бо за дзень у Маскве істотна пахаладала.

Але зімовая казка для масквічоў не скончылася, бо снегапады будуць яшчэ некалькі дзён.

Апошнія навіны