BE RU EN

Хуан Гуайдо прызначыў уласных дырэктараў нафтавай дзяржкампаніі Венесуэлы

  • 14.02.2019, 10:22

Даччынай кампаніяй за мяжой таксама будуць кіраваць прыхільнікі апазіцыі.

Парламент Венесуэлы, які знаходзіцца пад кантролем апазіцыі, прызначыў уласных прадстаўнікоў выканаўцамі абавязкаў дырэктараў дзяржаўнай нафтавай кампаніі PDVSA, а таксама дырэктараў яе даччынай кампаніі Citgo Petroleum, якая знаходзіцца ў ЗША, паведамляе Reuters (пераклад - РБК).

Пра новых дырэктараў Citgo паведаміў у сваім Twitter спікер парламента Хуан Гуайдо, які быў абвешчаны выканаўцам абавязкаў прэзідэнта краіны. Ён назваў прозвішчы новых дырэктараў: Луіса Паласіяс, Анхель Альмета, Эдгар Рынкан, Луіс Урданэта, Андрэс Падзілья і Рык Эснер.

Раней агенцтва Reuters паведаміла, што дарадцы Гуайдо рэкамендавалі яму прызначыць шэсць чалавек у пераходную раду дырэктараў Citgo, «самага важнага замежнага актыву» Венесуэлы. Крыніцы распавялі тады, што ў раду дырэктараў увойдуць чатыры профільныя спецыялісты, грамадзяне Венесуэлы, якія пражываюць у ЗША, а таксама два дзейныя топ-мэнэджары Citgo са Злучаных Штатаў. Каманда Гуайдо даручыць ім «адмысловыя заданні», каб топ-мэнэджары змаглі забяспечыць аперацыйны і фінансавы кантроль над кампаніяй, удакладнілі суразмоўцы агенцтва Reuters.

Апошнія навіны