BE RU EN

«Баста» - чыноўнікам: Уцякайце, пакуль не позна

  • 14.02.2019, 9:48

Вас ужо прынеслі ў ахвяру.

Пару тыдняў таму мы папярэджвалі аршанскіх чыноўнікаў аб новым візіце менскага начальства з наступнымі «аргвысновамі», піша тэлеграм-канал «Баста».

Учора ён адбыўся. Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Качанава прыехала ў Воршу і зладзіла ў райвыканкаме ўжо звыклы разнос:

«Часу на разварушванне ў вас няма, час дамаўлення прайшло. Практычна ніводзін ключавы паказчык эфектыўнасці работы за мінулы год не выкананы. Неадкладна пачынайце працаваць. Справа гонару для ўсіх нас - перавярнуць і зрушыць сітуацыю што да Аршанскага рэгіёну з мёртвага пункту. Зацягваць ніхто не будзе, будуць уносіцца прапановы аб кадрах, па-іншаму не атрымліваецца».

Не перавернеце і не зрушыце. Вы пра гэта лепш за нас ведаеце. Наступны візіт гасцей з Менска скончыцца не проста «прапановамі аб кадрах», а паказальнай лупцоўкай і арыштамі. Вас ужо прызначылі ахвярнымі баранамі. Бяжыце, пакуль не позна - мяжа з Расеяй зусім побач.

Апошнія навіны