BE RU EN

БАТЭ ў матчы з «Арсеналам» запазычыць тактыку з «Каўказскай паланянкі»

  • 13.02.2019, 20:23

Галоўны трэнер БАТЭ ў жартаўлівай форме распавёў, як яго падапечныя будуць супрацьстаяць «Арсеналу».

14 лютага барысаўскі БАТЭ ў рамках 1/16 Лігі Еўропы 2018/19 прыме на сваім полі лонданскі «Арсенал». Напярэдадні галоўны трэнер беларускага клуба Аляксей Бага распавёў «Трибуне» пра падрыхтоўку да матчу.

«Стан гульцоў што фізічны, што псіхалагічны здавальняючы для гэтай пары года. За адзін збор падвесці каманду да аптымальна ідэальнага стану проста нерэальна. І такой задачы не стаяла. Да сезону шмат часу і да гэтай гульні (мы яе трымалі ў розуме) рыхтаваліся сур'ёзна.

Калі не будзе хапаць фізічнага стану або кандыцыі, гэта вельмі лёгка нівеліруецца эмоцыямі, адрэналінам і ўдзелам у 1/16 Лігі Еўропы. Усё роўна веру ў тое, што ў нас хопіць усяго, каб супрацьстаяць вялікі камандзе, якая на хаду. Сіл не хопіць - як у «Каўказскай паланянцы» возьмемся за рукі перад штрафной і будзем стаяць. Нас так проста не возьмеш».

Апошнія навіны