BE RU EN

У Нігерыі пасля перадвыбарчага выступу прэзідэнта адбылася цісканіна

  • 13.02.2019, 20:07

15 чалавек загінулі.

У нігерыйскім горадзе Порт-Харкорт пасля цісканіны на стадыёне загінулі не менш чым 15 чалавек, паведамляе ВВС.

Выпадак адбыўся пасля перадвыбарчага мітынгу прэзідэнта Нігерыі Мухамаду Бухары, які балатуецца на новы тэрмін.

Калі прэзідэнт скончыў прамову, многія гледачы пайшлі да выхаду, дзе і пачалася цісканіна.

Сведкі здарэння распавялі, што брама была часткова зачыненая. Загінулых растаптаў натоўп.

12 чалавек даставілі ў бальніцу.

Нагадаем, што прэзідэнцкія выбары ў Нігерыі прызначаныя на 16 лютага. Галоўным апанентам Бухара ўважаецца былы віцэ-прэзідэнт Атыку Абубакар.

Апошнія навіны