BE RU EN

У Магілёве з'явіцца новы футбольны клуб

  • 13.02.2019, 19:01

Назва, пад якім будзе выступаць клуб, пакуль яшчэ не вызначаная.

Магілёўскі абласны і гарадскі выканкам, ЗАТ «Футбольны клуб «Днепр» і ТАА «Футбольны клуб «Прамень» падпісалі пагадненне аб намерах, прадметам якога з'яўляецца стварэнне аб'яднанай футбольнай каманды, паведамляе interfax.by.

«Дакумент даў старт аб'яднанню футбольных каманд «Днепр» (Магілёў) і «Прамень» (Менск)», - гаворыцца ў паведамленні на сайце Маггарвыканкама.

Аб'яднаная каманда будзе прадстаўляць Магілёў у вышэйшай лізе Чэмпіянату Беларусі ў футболе.

«Цяпер назва, пад якой будзе выступаць клуб, не вызначаная, разглядаецца некалькі варыянтаў», - адзначылі ў выканкаме.

Найбліжэйшым часам каманды прыступяць да сумесных трэніровак.

Апошнія навіны